Дзяржаўныя святы Рэспублікі Беларусь

Выступленне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 2 ліпеня 2012 г, г. Мінск
Дзяржаўныя святы ў Беларусі ўстаноўлены ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года № 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь".
У Рэспубліцы Беларусь адзначаюцца наступныя дзяржаўныя святы:
| Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь | 15 сакавіка |
| Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі | 2 красавіка |
| Дзень Перамогі | 9 мая |
| Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь | другая нядзеля мая |
| Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) | 3 ліпеня |
Адзначаюцца святочныя дні:
агульнарэспубліканскія
| Новы год | 1 студзеня |
| Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь | 23 лютага |
| Дзень жанчын | 8 сакавіка |
| Свята працы | 1 мая |
| Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі | 7 лістапада |
рэлігійныя
| Нараджэнне Хрыстова (праваслаўнае Раство) | 7 студзеня |
| Вялікдзень | па календары праваслаўнай і каталіцкай канфесій |
| Радаўніца | па календары праваслаўнай канфесіі |
| Дзень памяці | 2 лістапада |
| Нараджэнне Хрыстова (каталіцкае Раство) | 25 снежня |
Аб'яўляюцца нерабочымі днямі:
| 1 студзеня | Новы год |
| 7 студзеня | Нараджэнне Хрыстова (праваслаўнае Раство) |
| 8 сакавіка | Дзень жанчын |
| па календары праваслаўнай канфесіі | Радаўніца |
| 1 мая | Свята працы |
| 9 мая | Дзень Перамогі |
| 3 ліпеня | Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) |
| 7 лістапада | Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі |
| 25 снежня | Нараджэнне Хрыстова (каталіцкае Раство) |
Рашэнне аб устанаўленні дзяржаўных свят і святочных дзён, наданні адпаведнай падзеі статусу дзяржаўнага свята прымаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Праект такога рашэння ўносіцца ў агульным парадку, устаноўленым для прадстаўлення на разгляд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праектаў актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Да праекта прыкладаецца матываванае абгрунтаванне неабходнасці яго прыняцця.
У дзяржаўныя святы і агульнарэспубліканскія святочныя дні ў адпаведнасці з заканадаўствам узнімаецца Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.
Правядзенне з нагоды дзяржаўных свят і святочных дзён афіцыйных урачыстых мерапрыемстваў, ваенных парадаў, артылерыйскіх салютаў і феерверкаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Дні, прысвечаныя выдатным падзеям, традыцыйным датам, ушанаванню работнікаў пэўнай прафесіі, галіны гаспадаркі або сферы дзейнасці і г.д, з'яўляюцца святочнымі днямі, калі гэта ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Даты, якія не маюць прыкмет дзяржаўных свят або святочных дзён, але якія звязаны з пэўнымі гістарычнымі падзеямі ў жыцці дзяржавы і грамадства або традыцыйна адзначаюцца асобнымі катэгорыямі грамадзян, з'яўляюцца памятнымі датамі.