Адукацыйны працэсс на беларускай мове

Дата: 18 марта 2019 в 11:58, Обновлено 30 ноября 2020 в 14:01

ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ!

         Аддзел адукацыі, спорту і турызму администрацыи Савецкага раёна г. Гомеля нагадвае, што згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на падставе артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі мовамі навучання і выхавання з’яўляюцца дзве дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь: руская і беларуская.

         Мова навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначаецца заснавальнікам.

       Права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі (груп) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.

      Для развіцця сеткі ўстаноў адукацыі (груп) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання вам неабходна пазначыць мову навучання пры пастаноўцы на ўлік вашага дзіцяці ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыi ў  кабінеце №100 («Одно окно»)  администрацыи Савецкага раёна г. Гомеля.       

        Па пытаннях навучання і выхавання на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі прапануем тэлефанаваць у аддзел адукацыі, спорту і турызму  администрацыи Савецкага раёна г. Гомеля па тэлефоне 56 64 51.

         Адна з мэт дашкольнай адукацыі, гэта фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, жадання авалодаць ёю.

          Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей дашкольнага ўзросту, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.

      У дашкольных установах педагогі рэалізуюць задачы раздзела “Развіццё маўлення” вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі  зацвержанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.  Кожны тыдзень праходзяць заняткі, святы, гульні, віктарыны і іншыя мерапрыемствы на роднай мове, што садзейнічае фарміраванню ў выхаванцаў цікавасці і станоўчых адносін да роднай мовы, краіны, вытокаў культуры беларускага народа.

       Адукацыйны працэсс на беларускай мове арганізован у одной группе  ДУА «Ясли-сад № 160 г.Гомеля» (вул.Косарэва,7)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.