Паважанныя бацькі!!
Кожны чацверг у нашай установе дашкольнай адукацыі мы размаўляем на беларускай мове.
Размаўляйте, калі ласка, і вы з намі на беларускай мове!
Дзяржаўны лад Беларусі
Дэмакратычныя асновы беларускай дзяржаўнасці гарантуюць разнастайнасць палітычных інстытутаў, ідэалогій і поглядаў, роўныя правы для ўсіх. Прызнаны і гарантаваны неад’емныя правы чалавека. Дзяржаўная ўлада ажыццяўляецца на аснове падзелу яе на заканадаўчую, выканаўчую і судовую.

Рэспубліка Беларусь – унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава.
Рэспубліка Беларусь валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі, самастойна ажыццяўляе ўнутраную і знешнюю палітыку.
Дзейнічае Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 года са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 года і 17 кастрычніка 2004 года.
Беларусь – прэзідэнцкая рэспубліка
Кіраўнік дзяржавы – Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь(link is external). Прэзідэнт з’яўляецца гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Прэзідэнт увасабляе адзінства народа, гарантуе рэалізацыю асноўных напрамкаў унутранай і знешняй палітыкі, прадстаўляе Рэспубліку Беларусь у адносінах з іншымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.
Прэзідэнт прымае меры па ахове суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, яе нацыянальнай бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці. Адной з асноўных функцый, ускладзеных на Прэзідэнта, з’яўляецца захаванне эканамічнай і палітычнай стабільнасці ў краіне.
Прэзідэнт валодае недатыкальнасцю, яго гонар і годнасць ахоўваюцца законам.
Прэзідэнт выбіраецца на пяць гадоў непасрэдна народам Рэспублікі Беларусь на аснове ўсеагульнага, свабоднага і роўнага выбарчага права.
Заканадаўчая ўлада
Заканадаўчую ўладу ажыццяўляе двухпалатны парламент – Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь.
Ніжняя палата – Палата прадстаўнікоў, верхняя – Савет Рэспублікі.
Тэрмін паўнамоцтваў – 4 гады.
У складзе Палаты прадстаўнікоў 110 дэпутатаў, якія выбіраюцца па выбарчых акругах і прадстаўляюць інтарэсы грамадзян.
Савет Рэспублікі – палата тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. У яго ад кожнай вобласці і горада Мінска тайным галасаваннем на пасяджэннях дэпутатаў базавага ўзроўню адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак выбіраюцца па 8 членаў – усяго 56 прадстаўнікоў. Столькі ж членаў Савета Рэспублікі назначае Прэзідэнт краіны.
Права заканадаўчай ініцыятывы належыць Прэзідэнту, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, Савету Рэспублікі, Ураду, а таксама грамадзянам, якія валодаюць выбарчым правам, у колькасці не менш як 50 тысяч чалавек і рэалізуецца ў Палаце прадстаўнікоў.
Выканаўчая ўлада
Выканаўчую ўладу ў рэспубліцы ажыццяўляе Урад – Савет Міністраў(link is external), які з’яўляецца цэнтральным органам дзяржаўнага кіравання.
На чале Урада – Прэм’ер-міністр.
У сваёй дзейнасці ўрад падсправаздачны Прэзідэнту краіны і адказны перад парламентам. Урад складае свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Судовая ўлада
Судовая ўлада ў рэспубліцы належыць судам. Сістэма судоў будуецца на прынцыпах тэрытарыяльнасці і спецыялізацыі.
Яна складаецца з Канстытуцыйнага Суда і сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі.
Кантроль за канстытуцыйнасцю нарматыўных актаў у дзяржаве ажыццяўляе Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь.
Вярхоўны суд узначальвае сістэму судоў агульнай юрысдыкцыі і з'яўляецца вышэйшым судовым органам па грамадзянскіх, крымінальных, адміністрацыйных і эканамічных справах.
Мясцовае кіраванне і самакіраванне
Мясцовае кіраванне і самакіраванне ажыццяўляецца праз мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, органы самакіравання, рэферэндумы, сходы і іншыя формы грамадскай дзейнасці.

День Независимости Республики Беларусь — главный праздник белорусской государственности, отмечаемый ежегодно 3 июля.
3 июля 1944 года произошло также освобождение Минска, столицы Беларуси, от немецких войск в ходе Белорусской операции (кодовое название «Багратион>.
С 1991 года День независимости отмечался 27 июля, в день принятия Декларации о суверенитете Беларуси. После Августовских событий в Москве, 25 августа 1991 года, Белорусская ССР придала декларации о суверенитете республики статус конституционного закона. 10 декабря 1991 года Верховным Советом Беларуси было ратифицированоБеловежское соглашение, заявлявшее о прекращении существования СССР. Формально независимость была признана 26 декабря 1991 года в связи с распадом СССР.
Решение о праздновании Дня независимости 3 июля, в день освобождения столицы Беларуси от немецких захватчиков, было принято в ходе республиканского референдума в 1996 году. Он объявлен в 1996 году Декретом Президента Республики Беларусь от 11 декабря 1996 г. №1 "Об установлении государственного праздника - Дня Независимости Республики Беларусь".
День Независимости Республики Беларусь является нерабочим днем и проводится как всенародный праздник в обстановке высокой торжественности и патриотического подъема. Главное мероприятие Дня независимости — торжественный военный парад. После окончания официальной части праздника начинаются светские мероприятия. По всей республике проходят празднества и гуляния. Вечером в Минске устраивается праздничный салют.
С особенной торжественностью День Независимости в Беларуси праздновалось в 2014 году. Поводом стала круглая дата - 70-летие освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков.
В День независимости проходят Дни городов в Клецке, Рогачёве, Могилёве, Копыле, Березино, Сенно, Городке,Вилейке.